Амаль трое сутак перасякалі мяжу



Фактычна трое сутак – столькі спатрэбілася беларусцы Анастасіі Васілюк разам з яе сям’ёй для таго, каб пераехаць праз беларуска-польскую мяжу на аўто.

Сітуацыя так не выглядае штодзень, але бліжэй да выходных збіраецца чарга, – распавяла сама суразмоўца:

– Усёй сям’ёй мы вырашылі пераехаць у Варшаву, падрыхтаваліся. Адзінае, што ўпусцілі такі момант – электронную чаргу. Каб я ведала, што будзе пасля, я б, канешне, яе заняла, гэта нашмат зручней было б. Пад’ехалі мы ў 11.40, хацелі заняць чаргу, яна аказалася даўгая, наш хвост аказаўся аж каля жаночага кляштара, дзе ў Берасцейскую крэпасць заязджаць. Але нам усё адно ўжо не было куды дзявацца. Мы, як кажуць, ужо былі на чамаданах, вырашылі, што будзем чакаць.

Анастасія Васілюк дадала, што ў чарзе таксама вымушаныя былі стаяць тыя, хто ехаў на аўто з еўрапейскімі нумарамі. Але для грамадскага транспарту як аўтобус значнай затрымкі пры перасячэнні мяжы не павінна быць.

Беларускае Радыё Рацыя