Фонд «Акно на ўсход» зладзіў экскурсію для беларусаў у Белавежскую пушчу
Фонд «Акно на ўсход» зладзіў для беларусаў, якія жывуць зараз у Беластоку, дабрачынную адукацыйную экскурсію ў Белавежу і Белавежскую пушчу. Ахвотныя змаглі наведаць Белавежу і пазнаёміцца з яе гістарычнымі цікавосткамі, інтэрактыўным музеем, а таксама рэзерватам зуброў ды іншых яго жыхароў непасрэдна ў самой Белавежскай пушчы.
Экскурсія насіла таксама і інтэграцыйны характар, зазначае яе арганізатар Ліза Міцкевіч:
– Мы разам з беларусамі, якія жывуць у Беластоку, шматлікія з іх не могуць пераехаць назад у Беларусь, а жывуць, хтосьці часова, а хтосьці ўжо пастаянна тут, ездзілі ўсе разам у Белавежу. Дзякуючы польскаму фонду, мы змаглі паехаць разам, каб паглядзець, як выглядае Белавежа з боку Польшчы. Таму што хтосьці быў з беларускага боку, а хтосьці не быў. Тут змаглі паглядзець рэзерват зуброў, саму Белавежскую пушчу і пазнаёміцца.
Фонд «Акно на ўсход» перыядычна ладзіць для беларусаў як экскурсіі па Беластоку, так і падарожжы па Падляшшы, як напрыклад у Аўгустоў, Супрасль ці Крушыняны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя