У Эстонію даходзяць лісты толькі ад Віктара Бабарыкі



У Эстонію даходзяць лісты толькі ад Віктара Бабарыкі з усяго ліку палітвязняў, каму пішуць беларусы.

Пра гэта распавяла беларуска Ірына Шпак, якая кожны месяц разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары дасылае дзясяткі карэспандэнцый за краты ў Беларусь:

– Напрыклад, у мяне ёсць ад Виктара Бабарыкі, мы з ім лістуемся. Акрамя яго я канешне ж пішу розным людзям, але сюды ў Эстонію адказы прыйшлі толькі ад яго.

Ірына Шпак дадала, што нягледзячы на тое, што лісты і паштоўкі амаль што не даходзяць па-за межамі Беларусі ад палітвязняў, усё роўна варта працягваць ім пісаць. Як мінімум адміністрацыя ўстаноў будзе ведаць, што пра іх ніхто не забыўся.

Беларускае Радыё Рацыя