У Беластоку адбудзецца «Велапрабег памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій»



У бліжэйшую суботу вуліцамі Беластока пройдзе «Велапрабег памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій».

Гэта традыцыйны штогадовы велапрабег, які прысвячаецца гадавіне падпісання пакта Молатава – Рыбентропа, у выніку якога частка краін Усходняй Еўропы патрапілі пад савецкую акупацыю, дзе неўзабаве распачаліся масавыя рэпрэсіі мірнага насельніцтва. У тым ліку і ў Беластоку.

Велапрабег пройдзе па мясцінах, якія ў гэтым горадзе так ці інакш звязаныя з тымі сумнымі падзеямі. У сувязі з падзеямі на ўсходзе Еўропы, у «Велапрабегу памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій» у гэтым годзе прымуць удзел таксама велааматары з Украіны і Літвы.

Кажа намеснік прэзідэнта Беластока Пшэмыслаў Тухлінскі:

«Велапрабег памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій» пройдзе вуліцамі Беластока ў суботу 27 жніўня. Пачатак а 17-й гадзіне ля Музея памяці Сібіры.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя