Аляксандр Міхайлаў пакінуў БАТЭ
Экс-галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Міхайлаў пакінуў сістэму клуба. Пра гэта паведамляе прэс-служба барысаўчан. Міхайлаў узначальваў галоўную каманду да 17 жніўня, перш за ён працаваў у дублі. Пасля адстаўкі з пасады настаўніка Міхайлаў вярнуўся ў дублюючы склад, дзе стаў памочнікам галоўнага трэнера, аднак зараз прыняў рашэнне пакінуў клуб.
Андрэй Гусаў узначаліў зборную Польшчы (U-18)
Беларускі спецыяліст Андрэй Гусаў узначаліў зборную Польшчы (U-18), паведамляе „БХ” са спасылкай на прэс-службу Федэрацыі хакея Польшчы. У сезоне, які мае адбыцца, польская каманда U-18 прыме ўдзел у чэмпіянаце свету IB у Славеніі. Турнір пройдзе 10-16 красавіка. Сапернікамі Польшчы стануць Славенія, Італія, Аўстрыя, Паўднёвая Карэя і Эстонія. Гусаў апошнія некалькі год працуе ў Польшчы.
Беларуску Аліну Гарнасько не дапусцілі да ўдзелу ў турніры ў Будапешце
Бронзавы прызёр Алімпіяды-2020 у мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько распавяла, што яе не дапусцілі да ўдзелу ў камерцыйным турніры ў Будапешце.
„Я прашу прабачэння ва ўсіх балельшчыкаў. Я не прыеду на бліжэйшы Gracia Cup у Будапешце. Мой майстар-клас будзе адменены. Мне вельмі шкада. Я рыхтавалася і чакала сустрэчы з вамі. Але, на жаль, не па маёй віне. Зараз я працягну аднаўленне і трэніроўкі, спадзеючыся на лепшае”, — напісала Гарносько ў інстаграме.
Венгерская федэрацыя гімнастыкі забараніла зборнай Беларусі прымаць удзел у клубных спаборніцтвах Gracia Cup.
Беларус Вячаслаў Грэцкі падпісаў двухбаковы кантракт з „Амурам”
Беларускі форвард Вячаслаў Грэцкі (1996) падпісаў двухбаковы кантракт з „Амурам”. Пагадненне разлічана на адзін сезон, паведамляе прэс-служба КХЛ. Грэцкі праходзіў прагляд у „Амуры”, у перадсезонных матчах закінуў дзве шайбы. У мінулым сезоне Вячаслаў выступаў за „Нёман” у экстралізе. У 53 матчах „рэгуляркі” ён набраў 35 (19+16) балаў, у 11 сустрэчах плэй-оф на яго рахунку 6 (2+4) ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя