Прэзідэнт Украіны звярнуўся да ўкраінцаў



Украіна адзначае Дзень незалежнасці. З гэтай нагоды прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з заклікам быць пільнымі з увагі на магчымыя правакацыі і масіраваныя абстрэлы з боку расейскіх акупантаў.

Дзень Незалежнасці Украіны – гэта дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны.