Прыбыткі чыноўнікаў застануцца таямніцай?



Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак распавядае, чаму народ павінен ведаць прыбыткі чыноўнікаў.

hulak 1(2)

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк не бачыць неабходнасці ў надрукаванні дэкларацый аб прыбытках чыноўнікаў у СМІ (маўляў, неэтычна) і лічыць, што ў гэтым пытанні не варта спасылацца на замежны вопыт.

Алег Гулак: Можа быць, друкаваць прыбыткі абсалютна ўсіх чыноўнікаў і не вельмі дужа цікава. Але тое, што пры жаданні гэта было б даступным, такое, безумоўна, неабходна. Каб журналісты ці іншыя зацікаўленыя асобы маглі магчымасць паглядзець дэкларацыі высокіх чыноўнікаў, таму што гэта частка грамадскаuа інтарэсу і частка антыкарупцыйных падыходаў і даверу да дзяржавы. На маю думку, адкрытасць – вельмі важна. Таму генпракурору ў гэтым выпадку палохацца не трэба. Калі чалавек ідзе ў чыноўнікі, то ён ужо пагаджаецца з тым, што твая асабістая свабода нашмат звужаецца. Гэта для простага чалавека павінна быць таямніца асабістага жыцця. А ў нас атрымліваецца ўсё наадварот.

РР: Наколькі гэтае пытанне палягае ў сферы маралі і этыкі?

Алег Гулак: Безумоўна, знаходзіцца. Але менавіта такая мараль і патрабуе, каб людзі былі ўпэўнены, што такая этыка прысутнічае і ў персонаў, якіх прызначаюць на кіраванне. Калі не ўпэўнены, то і даверу менш. А ў нас атрымліваецца, што такую інфармацыю (дэкларацыю аб прыбытках) народу можна пабачыць, калі толькі чалавек ідзе на выбары. Але, калі такую інфармацыю можна знайсці падчас выбараў, то чаму яе нельга абнародаваць у любы іншы момант? Чалавек займае высокую пасаду, людзі павінны ведаць, якія ў таго прыбыткі. Ды і апошняму няма чаго баяцца, калі сумленне ў яго чыстае. А, можа быць, ёсць што хаваць? Я, напрыклад, сутыкаўся, калі людзі са здзіўленнем даведваліся, што іх кіраўнік, які балатуецца ў дэпутаты, атрымлівае ў 10 разоў больш, чым іншыя працаўнікі. Так што такое пытанне неабходна падымаць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belhelcom.org