Палітвязня Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму
29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч. У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.
Нагадаем, 16 жніўня мінулага году Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.