У Варшаве з’явіцца беларуская музычная школа-студыя



Беларускі гітарыст Павел Трыпуць – лідар гурта «Opteamist Project», удзельнік бэндаў «Volski» «Krambambula», «Trubetskoy» – адкрывае ў Варшаве музычную школу-студыю.

Пакуль заняткі там вядуцца выключна па акустычнай і электрагітары, але ў перспектыве музыка плануе пашыраць творчую майстэрню.

Распавядае Павел Трыпуць:

– Гэта мая можна сказаць першая гітарная студыя-школа. Яна пакуль што не з’яўляецца такой буйной музычнай школай, дзе ёсць і клавішы, і вакал і іншыя класы. Пакуль гэта адзін клас – клас гітары. Можна сказаць, што гэта хутчэй творчая майстэрня дзе я сам займаюся, пішу музыку і гэтак далей. Таксама праводжу лекцыі ігры на электра і акустычнай гітарах.

Знаходзіцца «OpTeamist Guitar Studio» у цэнтры Варшавы па адрасе: Smulikowskiego 1/3 (каля метро Centrum Nauki Kopernik).

Праходзяць заняткі і ў фармаце анлайн.

На гітарныя ўрокі запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 10 гадоў.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылках:
https://www.instagram.com/pashatriput/
https://www.youtube.com/user/PashaTriput/videos
https://soundcloud.com/pasha-triput

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя