Прафесар Марына Грушавая дапамагае беларускім дзецям



Прафесар эканамічных навук Марына Грушавая – дачка знакамітага арганізатара Фонду «Децям Чарнобыля» Генадзя Грушавога, працягвае справу бацькі, які ўжо адышоў у лепшы свет.

Марына Грушавая

Спадарыня Марына дапамагае беларускім дзецям. Нядаўна яна прыязджала з Германіі ў Варшаву, каб парадаваць перад школай падарункамі дзяцей палітуцекачоў. Паводле Марыны Грушавой, яе вельмі турбуюць падзеі як унутры Беларусі, так і па за яе межам:

– Я б сказала, што самае важнае на дадзены момант – аб’яднаць сілы, таму што толькі з аб’яднанымі сіламі можна нешта памяняць. Ва ўсіх нейкія свае інтарэсы і ўяўленні як нешта павінна быць, але будаваць нешта новае можна толькі тады, калі старое ўдалося зрушыць. Таму найважнейшае на сёння – гэта згуртаванасць усіх дэмакратычных сілаў Беларусі, дзе б яны не знаходзіліся. І сумесныя дзеянні ў напрамку змянення сітуацыі ў Беларусі наколькі гэта магчыма.

Цалкам можна паслухаць ніжэй:

Марына Грушавая раіць беларусам падтрымліваць Святлану Ціханоўскую. Менавіта Ціханоўская робіць усё, каб трымаць Беларусь на першым плане міжнароднай павесткі. Без яе высілкаў Беларусь пры трагічных украінскіх абставінах проста сыдзе ў цень.

Беларускае Радыё Рацыя