„Акварэльныя краявіды Падляшша – падарожжа” Кшыштафа Хыжага



Беластоцкія „Сподкі” сабралі ўчора наведнікаў на новы вернісаж – выставу Кшыштафа Хыжага „Акварэльныя краявіды Падляшша – падарожжа”.

На акварэльных працах – краявіды і культавыя будынкі з розных мясцовасцяў Беласточчыны. На адкрыцці выставы мастак адмыслова прыгадаў пра шматкультурнасць Падляшша:

– Падляшша – гэта натхненне, якое я атрымліваю. Мне падаецца, што малюючы, я шукаю сваё паходжанне, як і кожны з нас, хто жыве ў такім шматкультурным грамадстве.

Кшыштаф Хыжы з’яўляецца сябрам мастацкага гурта BOCHEMIA з Беластока, які аб’ядноўвае больш за дзясятак творцаў, для якіх жывапіс, малюнак і фатаграфія з’яўляюцца захапленнем і ладам жыцця, сумеснай дзейнасцю і абменам вопыту.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 1_1_301114741998_n.jpg

Выстава «Акварэльныя краявіды Падляшша – падарожжа» з’яўляецца падсумаваннем мастацкай праграмы пад такой назвай. Яна праводзілася пры падтрымцы і ўдзеле Падляшскага інстытута культуры ў Беластоку ў рамках атрыманай стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, прамоцыі культуры і аховы помнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя