Польскія памежнікі за тыдзень затрымалі 200 нелегалаў



Польскія памежнікі за тыдзень затрымалі 200 нелегальных мігрантаў, якія ішлі з Беларусі СМІ апошнім часам не так актыўна асвятляюць тэму нелегальнай міграцыі ў ЕЗ з боку Беларусі.

Але нелегальныя пераходы адбываюцца кожны дзень. Карыстаючыся дадзенымі польскіх памежнікаў, мы налічылі 200 няўдалых спроб пераходу беларуска-польскай мяжы за гэты тыдзень.

Сярод іх грамадзяне Пакістану, Егіпту, Непалу і Бангладэшу, Індыі, Конга, Іраку, Турцыі, Афганістану і Сірыі.