Палітвязню Мікалаю Статкевічу хочуць забараніць… гуляць у казіно



Пра гэта распавяла ў „Фэйсбуку” жонка палітыка Марына Адамовіч, якая атрымала ліст з суда Маскоўскага раёна Менска.

„За тое, што ён не аплаціў нейкую там драбязу <…>, яго збіраюцца абмежаваць у праве выезду за мяжу і, самае страшнае! — у праве наведваць казіно і іншыя „ігорныя ўстановы”. Як тут жыць? Удар нанесены проста пад дых!” — напісала жанчына з іроніяй.

Раней наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні забаранілі вядомай актывістцы сталага ўзросту Ніне Багінскай.