Асуджаны беларус распавёў, як яму ўдалося збегчы з краіны



Два гады прайшло з пачатку беларускіх пратэстаў, але людзі, якія трапілі ў жорны дыктатуры, памятаюць тыя падзеі, нібы ўчорашнія.

Дзяніса затрымалі ў жніўні 2020-га. Спачатку накіравалі на Акрэсціна, пасля – у СІЗА на Валадарку. Там мужчына прабыў 7 з паловай месяцаў. Пасля палітвязню была прызначаная „хімія” з накіраваннем на 3 гады, але ў яго атрымалася збегчы з краіны.

Ілюстрацыйнае фота

«Я быў гатовы да адміністрацыйнага пакарання на суткі, але нават уявіць не мог, што ўсё будзе настолькі жорстка. І ўсё ж такі самы страшны момант адбыўся яшчэ на Акрэсціна», – расказвае Дзяніс:

Самы страшны момант быў, калі ў мяне ў паперах была першая частка 293 артыкула – гэта арганізацыя масавых беспарадкаў – ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. І я чакаў: прад’явяць падазрэнні ці не прад’явяць. Адпусцяць ці не адпусцяць. І вось мяне не адпусцілі, прывезлі ўжо на „Валадарку”. Было страшна, што мне прад’явяць абвінавачанні менавіта па гэтым артыкуле. І было страшна, як будуць рэагаваць мае блізкія.

Пасля ад’езду з Беларусі Дзяніс жыў ва Украіне, падчас вайны абараняў краіну. Цяпер мужчына рэлакаваўся ў Польшчу, дзе працуе і валанцёрыць.

Беларускае Радыё Рацыя