Беларускі рубель можа прадоўжыць паслабленне адносна даляра



Беларускі рубель на БВФБ можа прадоўжыць паслабленне адносна даляра ў сувязі з чаканым ростам курсу амерыканскай валюты на Маскоўскай біржы, аднак унутраныя фактары будуць падтрымліваць рубель, паведамляе select.by.

На мінулым тыдні чаканага істотнага зніжэння курса даляра на Беларускай валютна-фондавай біржы не адбылося, нягледзячы на ​​завяршэнне перыяду падатковых плацяжоў у Расеі. Даляр не патаннеў, а падаражэў, што, магчыма, было выклікана інфармацыяй аб гатовасці Мінфіна аднавіць набыццё валюты ўжо ў верасні бягучага года ў рамках абноўленага бюджэтнага правіла.

Як прагназуюць расейскія эксперты, гэта можа прывесці да павелічэння курсу даляра на Маскоўскай біржы на 5-10%. Гэта павінна прывесці і да росту курса даляра на БВФБ на велічыню да 5%.

Беларускае Радыё Рацыя