Бязмежна шчыры канцэрт Анастасіі Шпакоўскай і праекта Nakapiano ў Вільні
Прамая трасляцыя адбывалася на нашым сайце.
2 верасня ў Віленскім клубе «Paviljonas» адбыўся канцэрт праекта Nakapiano. Сярод разынак імпрэзы — песні на словы Анастасіі Шпакоўскай і Аляксея Жданава, Ганны Ахматавай і Валерыя Маракова.
Дата: 2 верасня. Час: 19.30 (час мясцовы). Месца: клуб «Paviljonas», Pylimo g. 21B, Вільня.
«Тое, што набалела. Што шукала форму для праявы доўгі перыяд творчасці Naka і Nakapiano і зараз гатова да крышталізацыі. Тое, што было ўпушчана, ці недаказана. Тое, што засталося і хоча выплеснуцца вонкі. Замест радкоў звілістых тэкстаў — яркі музычны выступ», — абяцаюць арганізатары канцэрта.
«Усё па-чэснаму. Максімальна. Наколькі можа быць сумленнай п’яная дзяўчына са стомленым сэрцам. Наколькі можа быць сумленным тое, што мы выносім вонкі…» — гаворыць Анастасія Шпакоўская пра канцэрт.