Навошта РФ выкарыстоўвае Беларусь у агрэсіі супраць Украіны?



Ці ёсць вайсковы сэнс для Расеі выкарыстоўваць тэрыторыю і паветраную прастору Беларусі ў сваёй агрэсіі супраць Украіны?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Расейскія ракеты класа паветра-зямля, яны маюць абмежаваную дасяжнасць, і канешне, напрыклад, з тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі можна дацягнуцца да таго ж самага Львова, альбо да Валыні. А вось уласна кажучы з расейскай тэрыторыі трэба выкарыстоўваць толькі ракеты „Калібр”, якія навучыліся збіваць з даволі вялікай верагоднасцю. Таму я сказаў бы так, што паветраная прастора Беларусі для Расеі цікавая, а ўсё астатняе – не вельмі.  

Уварванне расейскіх войскаў ва Украіну распачалося сёлета 24 лютага, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Але наступ на гэтым накірунку быў спынены. На гэты час трываюць ракетныя абстрэлы расейскай авіяцыяй з паветранай прасторы нашай дзяржавы.  

Беларускае Радыё Рацыя