Беспрацоўных мужчын у Беларусі ў паўтара раза больш, чым жанчын



У цэлым ровень беспрацоўя сярод працаздольных беларусаў склаў 3,6%, а сярод беларусак — 1,57%. Такія звесткі апублікаваныя Белстатам.

Фота: pixabay.com

Белстат паведамляе пра выбарачнае абследаванне, па звестках якога ровень беспрацоўя ў працаздольным узросце нібыта склаў 3,6%. Гэта 2,8% — жанчыны, а 4,4% — мужчыны. На вёсцы беспрацоўных зафіксавана крыху менш — 3%, а ў гарадской мясцовасці такіх 3,8%.

З занятасцю лічбы такія: у працаздольным узросце яе ровень склаў 84% за II квартал. Усяго ў беларускай эканоміцы па стане на ліпень было занята 4197,2 тыс. чалавек. У большасці беларусы, паводле гэтых звестак, шукаюць працу праз інтэрнэт або СМІ. На другім месцы — з дапамогай «званка сябру».