Анісія Казлюк: Пераадолець дыскрымінацыю беларусаў ва Украіне дапамагае полк Каліноўскага
Праваабаронца Анісія Казлюк, як і многія іншыя беларусы ва Украіне, атрымала адмову ў падаўжэнні віду на жыхарства. Аднак абараніла сваё права знаходзіцца ва Украіне яшчэ паўгады.
Фактары, якія садзейнічаюць станоўчаму ўспрыманню беларусаў ва Украіне, пералічыла Анісія Казлюк:
– Чым далей ідзе канфлікт, чым больш ён накаляецца, чым больш мінае часу, градус павышаецца. Больш стала інфармацыі пра беларускую валанцёрскую дапамогу, з’явіўся атрад Каліноўскага. Табе ўжо ёсць да чаго апеляваць, калі хтосьці спрабуе выказацца наконт таго, што ты беларус і з тваёй тэрыторыі ляцяць ракеты. Яшчэ застаюцца ўкраінскія дзяржорганы, для якіх гэта інфармацыя. даходзіць даўжэй, але таксама даходзіць у выніку.
Праваабаронца Анісія Казлюк у межах працы ў складзе Міжнароднага камітэта па расследванні катаванняў у Беларусі таксама праводзіць маніторынг па фіксацыі парушэнняў правоў беларускіх грамадзян ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя