Коцікі свабоды ў Познані!



Да 4 верасня ў познанскай арт-прасторы «Barak Kultury» працуе выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.

Месца: Barak Kultury, Aleje Marcinkowskiego 21, Познань

«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!»
, — кажа спадарыня Вольга.

Выстава працуе па 4 верасня.

Уваход вольны!