Івашка прабіўся ў 3-і раунд US Open



Шостая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка святкавала другую перамогу на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе ў Нью-Йорку. У трохсэтавым матчы другога раунда лепшая беларуская тэнісістка з вялікай цяжкасцю адолела 34-ю тэнісістку планеты эстонку Каю Канэпі – 2:6, 7:6, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. У 1/16 фіналу выйшла і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая ў другім раўндзе перамагла ўкраінку Марту Касцюк – 6:2, 6:3.  Ілля Івашка ў другім раўндзе ў чатырох сэтах перамог 10-ю ракетку свету паляка Хуберта Хуркача – 6:4, 4:6, 7:6 (5), 6:3.

„Манчэстэр Юнайтэд” адолеў „Лестэр”

„Манчэстэр Юнайтэд” перайграў „Лестэр” у выязным матчы 5-га тура чэмпіянату Англіі — 1:0 – голам адзначыўся Санча. Манкуніянцы святкавалі трэцюю перамогу запар. Форвард „МЮ” Крышціяну Раналду трэцюю гульню запар пачынаў у запасе: ён выйшаў на поле на 68-й хвіліне.

Кірыльчык дыскваліфікаваны на адзін матч

Галоўны трэнер дзяржынскага „Арсенала” Павел Кірыльчык дыскваліфікаваны на адзін матч і аштрафаваны на 320 рублёў. Такое рашэнне прыняў КДК БФФ. Спецыяліст пакараны па артыкуле Дысцыплінарнага кодэкса „Іншыя парушэнні” па выніках матчаў з „Віцебскам” і „Тарпеда”-БелАЗам. Канкрэтная матывіроўка рашэння не прыводзіцца. Пасля абедзвюх сустрэч Кірыльчык выказаў сумневы ў правільнасці некаторых судзейскіх рашэнняў.

Зборная Беларусі па пляжным футболе другі раз перамагла каманду ААЭ

Зборная Беларусі па пляжным футболе перамамагла гаспадароў у паўторным матчы на вучэбна-трэніровачным зборы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Беларусы выйгралі ў каманды ААЭ з перавагай у шэсць мячоў – 8:2. Па галявому дублю аформілі Алег Гапон і Арцемій Дрозд, яшчэ па мячу забілі Вадзім Бокач, Павел Стаскевіч, Ягор Гардзецкі і Анатоль Рабко.

„Шахцёр”, „Хімік” і „Лакаматыў”  выйгралі на старце новага сезона экстралігі

Трыма матчамі працягнуўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Упэўненую перамогу здабыў бронзавы прызёр мінулага першынства салігорскі „Шахцёр”. На сваім лёдзе „гарнякі” разабраліся з гарадзенскім „Нёманам” – 4:2. Не пакінулі шанцаў саперніку і хакеісты аршанскага „Лакаматыва”, якія на выездзе былі мацнейшыя за „Берасце” з лікам 5:1. Самы напружаны матч вечара выдалі „Дынама-Маладзечна” і „Хімік”. Па ходу сустрэчы дынамаўцы вялі ў два галы, але гасцям удалося пераламіць ход гульні і ў выніку адсвяткаваць поспех – 3:2. Наступныя матчы пройдуць у нядзелю.

ЦСКА буйна абыграў „Металург” у матчы адкрыцця сезона КХЛ

На „ЦСКА-Арэне” ў Маскве стартаваў 15-ы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі. У матчы адкрыцця сезона сышліся фіналісты мінулага плэй-оф КХЛ маскоўскі ЦСКА і магнітагорскі „Металург”. ЦСКА пачаў абарону тытула з пераканаўчай перамогі – 6:2. Прадстаўнік Беларусі ў КХЛ мінскае „Дынама” адкрые новы сезон заўтра матчам з „Барысам”.

Баскетбалісты „Менска” абыгралі „Гродна-93” у кантрольным матчы

Баскетбалісты „Менска” выйгралі другім матч падчас падрыхтоўкі да новага сезона. Падначаленыя Расціслава Вергуна адолелі на сваёй пляцоўцы „Гродна-93” з розніцай у шэсць ачкоў – 87:81. У пераможцаў Уладзіслаў Блізнюк набраў 30 ачкоў, у гарадзенцаў Максім Сазонаў набраў 20 балаў.

Зборная Германіі вывела нумар Дзірка Навіцкі са звароту

Перад стартам чэмпіянату Еўропы ў Кёльне адбылася цырымонія зборнай Германіі. Нямецкая каманда вывела з абарачэння нумар 14, пад якім выступаў Дзірк Навіцкі. 44-гадовы немец стаў першым гульцом у Еўропе, чый нумар быў выведзены зборнай са звароту. На старце ж чэмпіяната Еўропы зборная Іспаніі разграміла каманду Балгарыі — 114:87.

Беларускае Радыё Рацыя