Алесь Аркуш: Беларуская кніжная справа не загіне
Беларуская кніжная справа не загіне – упэўнены літаратар і выдавец Алесь Аркуш.
Не зважаючы на тое, што ў самой Беларусі зніклі шматлікія незалежныя выдавецтвы, як „Логвінаў”, „Янушкевіч”, „Галіяфы”, выдавецтва часопіса ARCHE ды іншыя, справа працягвае развівацца па-за межамі краіны. Тым больш, кажа Алесь Аркуш, што ёсць вялікае зацікаўленне сярод чытачоў:
– Пасля таго, як у Польшчы прайшоў фэст „Прадмова”, і гэта была проста сенсацыя, калі ў дзень куплялі больш за сто кніг. Гэта быў такі паказчык, што беларускі чытач ёсць за мяжой, што беларускі чытач гатовы купляць кнігі нават па вялікіх коштах, што беларускі чытач патрабуе гэтых кніг.
„І на гэтае запатрабаванне выдаўцы павінны адгукнуцца”, – лічыць Алесь Аркуш. Ён звяртае ўвагу і на тое, што ў цяперашніх умовах добрай альтэрнатывай застаюцца „аўдыёкнігі”. У самога Алеся нядаўна, дзякуючы беластоцкаму фонду „Камунікат”, у аўдыёверсіі выйшаў яго раман „Сядзіба”.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя