Азербайджан збіраецца падвоіць пастаўкі газу ў Еўразвяз



Азербайджан мае намер падвоіць пастаўкі газу ў Еўразвяз, павялічыўшы прапускную здольнасць газаправода TANAP, які праходзіць праз Грузію і Турцыю. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на форуме ў Італіі.

«Прапускная здольнасць TANAP (трансанаталійскі трубаправод) складае 16 млрд куб. м. Мы плануем павялічыць яго да 32 млрд куб.м. Прапускная здольнасць ТАР (трансадрыятычны трубаправод) складае 10 мільярдаў кубаметраў, цяпер ён працуе на поўную магутнасць і нам трэба павялічыць яго магутнасць хаця б да 20 мільярдаў кубаметраў», – сказаў ён.

Аліеў пацвердзіў дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам Еўракамісіі, аб падваенні паставак. Паводле яго слоў, пасля нападу Расеі на Украіну да Бака звярнуліся больш за дзесяць краін з запытамі на павелічэнне паставак паліва. Ён дадаў, што дадатковыя аб’ёмы ўжо атрымалі Турцыя, Грузія, Італія, Балгарыя.

reform.by