ЕЗ на наступным тыдні дасць Украіне пакет фінансавай дапамогі на 5 млрд еўра
Еўразвяз на наступным тыдні дасць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 млрд еўра, пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на дыпламатаў ЕЗ.
Паводле Bloomberg, сродкі дапамогуць Кіеву пакрыць неадкладныя выдаткі, у тым ліку заробкі і дапамогі.
Гэта частка буйнога пакету дапамогі Украіне ў пераадоленні фінансавых наступстваў вайны на агульную суму 9 мілрд еўра, які ЕЗ абяцаў у траўні гэтага года.
У пачатку жніўня Украіна атрымала першы транш макрафінансавай дапамогі на 1 млрд еўра для фінансавання бюджэтных патрэбаў.