Саранчукоў: Я за парламенцкую рэспубліку



У Беларусі пачалося абмеркаванне новага Закона аб палітычных партыях. 

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што ў Беларусі патрэбна парламенцкая рэспубліка і таму каментуе гэты працэс  наступным чынам:

Для партый у парламенцкай рэспубліцы ёсць абсалютна відавочнае месца. Увогуле партыя – гэта добраахвотнае аб’яднанне грамадзянаў для выказвання сваёй палітычнай волі. І ў нармальным дэмакратычным грамадстве, дзяржаве партыя не дэкларуе мэтаў і задач, якія парушаюць дзеючае заканадаўства, як гвалт напрыклад. Але яны маюць усе перспектывы трапіць да Парламента ці мясцовых органаў самакіравання. І ў такой сістэме пры адказе на пытанне “якім чынам я бачу партыі” – гэта як звычайны рынак: выбаршчык галасуе – такім чынам мы абіраем партыю.

Па словах Вадзіма Саранчукова, партыі павінны прыслухоўвацца да так званага «палітычнага рынку»:

 – Калі партыя не адпавядае нейкім чаканням, памкненням грамадзянаў, яна проста знікае, сыходзіць у маргінальную. Таму для мяне вось гэтая свабода волевыяўлення, свабода аб’яднанняў палітычнай арганізацыі, свабода партый, узвышэнне ролі і паўнамоцтваў партыі – гэта мэта.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў мае юрыдычную адукацыю і кіраваў Гарадзенскай абласной арганізацыяй Партыі БНФ. Пасля рэпрэсій 2020 года быў вымушаны з’ехаць у Літву.

Беларускае Радыё Рацыя