Адзін з пацярпелых на „Гродна Азоце” памёр
Адзін з прамысловых альпіністаў, якія працавалі на аб’ектах „Гродна Азот” і атруціліся газам, памёр. Пра гэта паведамляе страйкам прадпрыемства.

Паводле звестак страйкама, гэта Андрэй М. Пасля атручвання ён быў шпіталізаваны. Прамысловыя альпіністы, якія трапілі ў шпіталь, — не супрацоўнікі „Гродна Азот”, яны працавалі ў падраднай арганізацыі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
Беларускае Радыё Рацыя
