Еўразвяз абмяркуе меры стрымлівання коштаў на газ
Міністры энергетыкі Еўразвяза збяруцца ў бліжэйшую пятніцу для абмеркавання мер рэагавання на энергетычны крызіс. Bloomberg здолеў азнаёміцца з прапановамі, падрыхтаванымі для гэтай сустрэчы. Яны ўключаюць устанаўленне цэнавай столі на газ, які імпартуецца з Расеі.

Акрамя таго, краінам ЕЗ прапануюць узгадніць коштавую столь для газу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці электраэнергію. Яшчэ адной мерай можа стаць выключэнне электраэнергіі, вырабленай з выкарыстаннем газу, з парадку цэнаўтварэння на электрычную энергію.
Краіны ЕЗ таксама могуць узгадніць агульную крэдытную лінію для энергетычных кампаній, якія сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі.
