Ратавальнікі гісторыі



Старажытныя гістарычныя могілкі ў цэнтры Кобрыня выратаваны намаганнямі грамадзянаў, неабыякавых да свайго мінулага. Яны прыбралі могілкі, якім не раз у цяперашнія часы пагражала ліквідацыя.  У пачатку ХХ стагоддзя гэтыя могілкі па дагледжанасці  не саступалі вядомым некропалям Масквы і Парыжа. Так сказала ва ўспамінах для краязнаўцы Ніны Марчуку 2006 годзе адна са старэйшых жыхарак Кобрыня Арыадна Тэлеман. Цяпер гэта далёка не так.  Вандалізм і абыякавасць зрабілі сваё, як кажа ўдзельнік выратавання могілак Алесь Мех:

–  Велізарныя былі зараснікі. Іх скасілі, расчысцілі. Дапамагалі ў першы дзень супрацоўнікі мясцовай ЖКГ, бо гэтыя могілкі знаходзяцца менавіта на іх балансе. У гэтым месцы – уся наша гісторыя, наша спадчына. Тут магілы нашчадкаў Касцюшкі, Траўгута, помнік брату Міцкевіча.

Калумбарый на могілках выратаваў прадпрымальнік Эдуард Блюднік. Паводле Алеся Меха, гэтыя могілкі знаходзяцца паміж праваслаўным і каталіцкім храмамі. Нельга лічыць іх толькі каталіцкімі. Тут пахаваны людзі розных канфесій. Дзеці аднаго Хрыста, як напісала Ніна Марчук.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Кобрынь