У Беларусі абрынуліся золатавалютныя рэзервы
Міжнародныя рэзервовыя актывы за жнівень скараціліся на 97 мільёнаў 600 тысяч даляраў. Аб гэтым паведамілі ў Нацбанку Беларусі. Па стане на 1 верасня агульны аб’ём золатавалютных рэзерваў рэспублікі склаў 7 мільярдаў 464 мільёны даляраў, што на $1 млрд. менш, чым у канцы 2021 года.
Пры гэтым раней прэс-служба беларускага рэгулятара давала падрабязнае паведамленне аб структуры міжнародных рэзервовых актываў краіны, а зараз толькі табліцу, дзе прапісаны агульны аб’ём.