У Беластоку адбылася сустрэча беларусаў з маладымі еўрапейскімі дыпламатамі



У Беластоку ў Музеі памяці сібіракаў адбылася сустрэча беларусаў з маладымі еўрапейскімі дыпламатамі. Прадстаўнікі беларускай этнічнай меншасці Падляшша і беларускай дыяспары Беластока сустрэліся з дэлегацыяй практыкуючых маладых дыпламатаў прадстаўніцтваў краін Еўразвяза і Усходняй Еўропы, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і вакол яе і чарговы раз нагадаць пра ўплыў гэтай сітуацыі на лёс Еўропы.

Кажа адзін з арганізатараў сустрэчы – кіраўнік фундацыі «Тутака» Павел Станкевіч:

– Калі ёсць такая магчымасць, каб сустрэцца, нават з маладымі дыпламатамі, якія цяпер можа яшчэ не ствараюць гэтую сучасную палітыку, але яны будуць ствараць. І таксама яны маюць прыватны ўплыў на тое, што адбываецца ў думках людзей, якія жывуць у Еўразвязе. Заўсёды важна, каб казаць, што па палітычных прычынах адбываецца ў Беларусі.

Гэтая сустрэча адбылася ў рамках візіту ў Беласток маладых еўрапейскіх дыпламатаў, прадстаўнікоў дыпмісій краін Еўразвяза і Усходняй Еўропы, удзельнікаў Еўрапейскай Дыпламатычнай Акадэміі.

Цалкам слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя