Раман Абрамчук: Даўно ў маёй галаве быў план зрабіць нешта падобнае



Жывое знаёмства з горадам, пашырэнне далягляду, невялікая фізічная нагрузка і стасункі з людзьмі-аднадумцамі. Гэта далёка не ўвесь пералік таго, што даюць экскурсіі-велапрагулкі.

Раман Абрамчук ладзіў такія актыўнасці яшчэ на радзіме, у Беларусі. Але з пераездам у Польшчу працягнуў сваю дзейнасць.

Раман Абрамчук: Я толькі пачаў. Таму гэта гучна сказаць, што я іх ладжу. Яны ўжо неяк праходзяць, але тое, што адбылося, адбылося ў вельмі пазітыўным ключы, што натхніла мяне працягваць. Я планую бліжэйшым часам гэта зрабіць.

РР: Раскажы, калі ласка, пра самую першую вашую такую вандроўку.

Раман Абрамчук: Гэта было ў рамках фэсту «ДаВолі!». Даўно ў маёй галаве быў план зрабіць нешта падобнае. І тут на мяне выйшлі арганізатары фэсту і сказалі: а ці не зробіш ты гэта? І я падумаў: о, як класна, што ўсё сышлося – іх чаканні і мае жаданні. Мы рэалізавалі гэта. Яны былі арганізатарамі, я быў фактычна выканаўцам гэтай экскурсіі. І мне такое падабаецца: менш арганізайцыйнага клопату, больш увагі да сваёй справы.

РР: Якім чынам будаваўся маршрут?

Раман Абрамчук: Маршрут будаваўся доўга. Таму што я на працягу года гуляў па Варшаве, з цікаўнасцю. Гэта практычна было маёй базай, на якой будаваў маршрут. Тое знакавае, што я прыкмеціў, прачытаў у розных турыстычных даведніках, пачуў ад мясцовых гідаў (я актыўна наведваў экскурсіі мясцовых экскурсаводаў) – гэта і склалася ў ланцужок такіх знакавых мясцін, помнікаў, вуліц, дамоў, будынкаў, палацаў, паркаў, якія неабходна ведаць любому госцю гэтага горада, і натуральна там быў акцэнт на беларускія мясціны.

Цалкам размова:

Дарэчы, хутка абудзецца чарговая велаэкускурсія. Падрабязную інфармацыю пра яе можна будзе даведацца з інстаграм-акаўнту.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя