Каб прайсці мяжу з Польшчай, трэба чакаць больш за суткі
Суткі – столькі прыходзіцца праводзіць на мяжы для таго, каб выехаць з Беларусі ў Польшчу на ўласным аўто нават праз электронную чаргу.
Знаходжанне на памежных пераходах могуць ускладніць таксама ўмовы надвор’я, – распавёў беларус спадар Станіслаў:
– У мяне чарга была з 7 да 8, а выехалі толькі на наступны дзень каля 9-10 гадзін раніцы. Я не спаў, бо было незразумела, калі падыдзе чарга – заснуць, каб у гэты час прайшла чарга не хочацца. Таму прыйшлося не спаць і кантраляваць.
У параўнанні з уласным аўто, перасячэнне беларуска-польскай ці польска-беларускай мяжы на аўтобусе можа заняць ад некалькіх гадзінаў да поўдні. Усё залежыць ад колькасці транспарту ў чарзе.
Беларускае Радыё Рацыя