У Варшаве прайшла імпрэза прысвечаная Дню беларускай вайсковай славы



У Варшаве пры падтрымцы Палку Кастуся Каліноўскага прайшла імпрэза, якая была прысвечана Дню беларускай вайсковай славы і беларускім ваярам. 

На падзеі выступілі гурты „23:34”, „The Superbullz”, „Znich”, а таксама калектыў сярэднявечнай музыкі „Lity Taler”. Дарэчы, для апошніх мерапрыемства ў Музеі Вольнай Беларусі было адметнае па некалькіх прычынах.

Распавядае дудар бэнду Дзяніс Шматко:

– Па-першае, свята Дзень беларускай вайсковай славы. Па-другое, калі казаць пра наш гурт, то цяперашнім складам, хаця пакуль скаручаным, „Lity Taler” выступаў першы раз. Першы раз на сцэне з падгучкай, са сваімі улюбёнымі аранжыроўкамі. Пакуль на жаль толькі чатыры асобы, але ў хуткім часе спадзяюся будзе поўны склад – 7. І вось там ужо рванём.

Акрамя таго, на падзеі ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы і відэа-лекцыя ад аб’яднання „Шляхетны звяз”.

Беларускае Радыё Рацыя