Дарадца мэра Марыупаля: Купянск вяртаецца дадому



Раніцай ў сацсетках з’яўляюцца фота і відэа з байцамі УСУ ў цэнтры Купянска. Генштаб Украіны пакуль ніяк не каментуе тое, што адбываецца на акупаванай расіянамі гэтай частцы Харкаўскай вобласці. Пра тое, што горад вызвалены, у сябе ў тг-канале піша дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

„Купянск вяртаецца дадому. Фота без лішніх слоў. Пакуль кожны марыўпалец марыць пра такое фота з дому. Верым у ВСУ. Ведаем ужо хутка…”, — напісаў Андрушчанка пад здымкам, на якім байцы ВСУ трымаюць жоўта-сіні сцяг на фоне гарадской панарамы.

Інфармацыю пацвярджае і дарадца Кіраўніка абласной рады Харкаўскай вобласці Наталля Папова. Купянск — трэці па велічыні горад у Харкаўскай вобласці і важны камунікатыўны вузел, па якім ішлі пастаўкі ваеннай тэхнікі і харчавання ў падкантрольны Расеі Ізюм. Калі Купянск будзе вернуты Украіне, гэта паставіць акупантаў у цяжкае становішча, паколькі ў гэтым выпадку іх групоўка фактычна апынецца ў аператыўным акружэнні ўкраінскіх войскаў.