На Берасцейшчыне працягваюцца суды
Суды па крымінальных палітычна матываваных справах не спыняюцца на Берасцейшчыне. З апошняга – быў затрыманы 49-гадовы жыхар Маларыты Андрэй Струнец за падзеі 2020 году і быў агучаны прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіміру Баранавіцкаму.
АМАП надалей затрымлівае тых, хто ўдзельнічаў у пратэстных акцыях два гады таму – адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. У Маларыце быў арыштаваны мужчына за мітынгі жніўня 2020 года. Па версіі дзяржаўных тэлеграм каналаў, Андрэй Струнец нібы распаўсюджваў „нацысцкую сімволіку” у інтэрнэце, а таксама абражаў службовых асоб. Мяркуецца, што суд адбудзецца па артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або за абразу службовай асобы.
А ў судзе Баранавіцкага раёну вынеслі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіміру Баранавіцкаму. Агучана абвінавачванне ў хуліганстве па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. 54-гадовы майстар спорту па паўэрліфтынгу вывешваў бел-чырвона-белую сімволіку, за што і быў пакараны адным годам пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя