“З Шапецюком па Лялікаве” – рэпартаж Алесі Лугавой
Кажуць, што вёска Лелікава, ці па-мясцоваму Лялікава, вядома трыма рэчамі: арыгінальным касцюмам свахі, тэнісным кортам, пабудаваным расейскім алігархам родам з гэтых мясцін, і (што нас цікавіць найбольш) адметным тыпам загародскага дыялекту – гэтак званай тараканскай гаворкай. Лялікава – адзінае сяло на Кобрыншчыне, дзе гавораць на такой мове.
Але казаць пра моўныя адметнасці Лялікава ніяк не выпадае без яшчэ адной мясцовай знакамітасці – паэта Пятра Шапяцюка, які піша вершы па-свойму і пра сваё. Былы дырэктар Дома культуры па мянушцы Чычык са старым канём Васем добра ведаюць, у якую хату зайсці, каб дакрануцца да архаікі.