Алесь Аляхновіч: Наша мэта – стварэнне гарантыйнага фонду для беларускага бізнесу
План Маршала для Беларусі і гарантыйны фонд для беларускага бізнесу ў Еўразвязе. Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказаў пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у польскім Карпачы. Пра сутнасць гарантыйнага фонду для беларускага бізнесу кажа Алесь Аляхновіч:
– Бізнес, які з’ехаў праз палітыку ці па іншых прычынах з Беларусі, а такога бізнесу апошнія два гады даволі шмат, яны губляюць сваю крэдытную гісторыю, якая ў іх была ў Беларусі. Вельмі часта яны вымушаны з’язджаць без сваіх фінансавых актываў, без іншых актываў, і тут, безумоўна, ім складана пачаць свой бізнес, таму наша мэта – выпрацаваць такі гарантыйны фонд на ўзроўні Еўразвязу, каб камерцыйныя звычайныя банкі маглі спакайней выдзяляць фінансаванне для беларускага бізнеса за мяжой.
Стварэнне гарантыйнага фонду для беларускага бізнесу – гэта бліжэйшая задача, а эканамічныя рэформы і План Маршала для Беларусі – доўгатэрміновыя, заўважыў Алесь Аляхновіч.
Таксама 19-20 верасня пройдзе вялікі бізнес-форум у Варшаўскай фондавай біржы, на якім будзе шмат беларускіх кейсаў.
Беларускае Радыё Рацыя