У Беларусі па-ранейшаму бяднеюць пенсіянеры



У бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў студзені-жніўні „ўлілі” 842 мільёны 700 000 рублёў субвенцый. Гэтыя сродкі ўзялі з рэспубліканскага бюджэту.

Фота:bel-news.by

Нагадаем, сёлета працоўныя пенсіі падвышалі два разы, але з-за рэкорднай інфляцыі ў рэальнасці гэты рост не заўважылі – рэальныя пенсіі падаюць восьмы месяц запар.

Раней у 2018 годзе ўлады выступалі з крытыкай выканання бюджэту ФСАН. Тады гаварылася аб тым, што за 6 гадоў дэфіцыт фонду вырас у 9 разоў.