Макрон і Пуцін зноў абмеркавалі па тэлефоне Запарожскую АЭС
Прэзідэнты Францыі і Расеі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю з бяспекай на Запарожскай АЭС.
Пра гэта паведамілі Крэмль і Елісейскі палац. Макрон падчас размовы сказаў Пуціну, што асноўнай прычынай рызыкаў на АЭС стала прысутнасць там расейскіх узброеных сіл. Прэзідэнт Францыі заклікаў расейскага прэзідэнта адвесці ўзброеныя сілы са станцыі і неадкладна спыніць баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны.
У заяве Крамля гаворыцца, што лідары краін выказалі гатоўнасць да „не палітызаванага ўзаемадзеяння” па пытанні Запарожскай АЭС з удзелам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.