„Наступствы „рускага міру” будуць прыбірацца гадамі”



Сябры, сабака з Бучы і здымная кватэра – гэта тое, што трымае беларуску Вікторыю ва Украіне.

Фота: I-Images/Keystone Press Agency/Global Look Press

У ваенны час яна вырашыла заставацца на ўкраінскай тэрыторыі, нягледзячы на ўсе жахі, якія давялося перажыць, распавяла сама дзяўчына:

– Лунае паветраная трывога, якая нагадвае пра тое, што ўсё яшчэ не скончылася, а можа толькі яшчэ пачынаецца. Каб трохі працверазець, ад’язджаеш дзесяць кіламетраў ад Кіева па жытомірскай трасе і бачыш наступствы „рускага міру”, якія яшчэ не прыбраныя і будуць прыбірацца яшчэ гадамі.

Вайна ва Украіне трывае ўжо больш за 200 дзён. Украінскі бок паспяхова працягвае вяртаць свае тэрыторыі, якія была захопленыя расейскімі войскамі. Але гэта далёка не канец актыўных баявых дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя