Turkish Airlines не будзе лятаць у Менск да 31 кастрычніка
Авіякампанія Turkish Airlines чарговы раз працягнула прыпыненне палётаў паміж Стамбулам і Менскам, паведамляе REFORM.by Гэтым разам яна паведаміла, што рэйсы не будуць выконвацца да 31 кастрычніка. Раней прыпыненне палётаў было працягнута да 30 верасня.
Turkish Airlines часова спыніла выконваць рэйсы Стамбул — Менск пасля нападу Расеі на Украіну, у выніку чаго аказалася закрытай паветраная прастора над Украінай, а таксама часткай тэрыторыі Расеі.
„Белавія” разам з тым працягвае лятаць у Стамбул. Нядаўна кампаніі ўдалося скараціць час выканання рэйсаў за кошт атрымання дазволу на аблёт закрытых зон праз Валгаград і Астрахань. Да гэтага „Белавія” аблятала іх праз Казахстан.