Прэм’ера „Апошняга маскаля” ва Украіне



Сёння ва Украіне абдудзецца прэм’ера кінакамедыі з правакацыйнай назвай “Останній москаль”. У Расеі, дзе фільм яшчэ ніхто не бачыў, яго ўжо назвалі “тыпова фашысцкім”. Паведамляе наш украінскі карэспандэнт.

–  Пасля забароны на ўкраінскіх тэлеканалах фільмаў расейскай вытворчасці відавочна прапагандысцкага накірунку востра паўстала пытанне пра адраджэнне нацыянальнага кінематографа. Кінакамедыя “Апошні маскаль” – адзін з першых фільмаў, які створаны пасля перамогі Майдану. Галоўны герой стужкі – заможны маскоўскі маладзён, якіх у расейскай сталіцы называюць “мажорамі”. Нечакана ў таты галоўнага героя ўзнікаюць праблемы, якія ствараюць яму бандыты і супрацоўнікі ФСБ. Тата хаваецца ў Англіі, а маладзён вымушаны збегчы на захад Украіны, у вёску да роднага бацькавага брата. Маладзён знаходзіцца ў палоне прапагандысцкіх штампаў прафашыстаў і бандэраўцаў, якія нібыта люта ненавідзяць усё рускае. Таму ён баіцца нават роднага дзядзькі. Але ў Маскву дарогі няма. І таму ў юнака 2 выйсця: ці змяніцца самому, ці змяніць вёску, у якую ён патрапіў. Гэта кінакамедыя стане актуальнай і для беларускіх кінагледачоў, многія з якіх, на жаль, вераць у маскоўскія злосныя байкі пра бандэраўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя