Кацярына Раманчык: Для камунікацый ў культурнай сферы трэба стварыць прастору
Госць Радыё Рацыя – менеджэрка хакатону «Культурны код» ад каманды Беларускай Рады Культуры Кацярына Раманчык.
РР: Давайце пачнем з таго, што акрэслім, навошта зараз нам такое вось мерапрыемства, такі вось мазгавы штурм менавіта ў культурным асяродку?
Кацярына Раманчык: Мы заснавалі хакатон «Культурны код», каб трошкі абнавіць камунікацыю ў бягучых абставінах для прадстаўнікоў сферы культуры. Відавочна адчуваецца ў шэрагах размоваў, і ў нашых унутраных, і ў культурніцкіх сферах, мы бачым недахоп камунікацый – і паміж дзеячамі культуры, якія геаграфічна зараз аддаленыя адзін ад аднога, і ў тым ліку асобны запыт на супрацу міжсектаральную, паміж культурай і ІТ, то бок, нам было важна забяспечыць пэўны доступ да тых інавацыйных сродкаў, якія ўласна існуюць ужо, і пад гэта проста трэба арганізаваць прастору.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя