Ці стане Беларусь наступнай ахвярай расейскай агрэсіі пасля Украіны?



Ці стане Беларусь наступнай ахвярай расейскай агрэсіі пасля Украіны?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Аніякага „канчатковага вырашэння беларускага пытання” ў Крамлі ніхто не планаваў. Калі мы кажам пра двухбаковыя беларуска-расейскія адносіны, то фактычна ўсё, што там ёсць, гэта ўсё ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі. Расея зацікаўлена ў тэрыторыях, з якіх можна карміцца. І гэта прынцыповая розніца ў адносінах расейскай палітыкі адносна Беларусі і Украіны, бо Украіна – гэта актыў, а Беларусь – гэта пасіў.  

Ад самага пачатку вайны Расеі супраць Украіны кіраўнік Беларусі на словах падтрымліваў агрэсію Крамля. Аднак загаду на ўдзел Узброеных сілаў Беларусі ў рэальных вайсковых дзеяннях так і не даў.  

Беларускае Радыё Рацыя