Як вярбуюць расейскіх зняволеных на вайну ва Украіне?



У тэлеграм-каналах з’явілася відэа прамовы ўладальніка «ПВК Вагнера» Яўгена Прыгожына перад зняволенымі адной з расейскіх калоній, з якой можна даведацца падрабязнасці таго, на якіх умовах гэтыя людзі вярбуюцца на вайну ва Украіне.

З пяціхвіліннай прамовы Прыгожына вынікае, што зняволеныя пад кіраўніцтвам ПВК ваююць з 1 ліпеня. Першае іх выкарыстанне адбылося яшчэ пры штурме Вуглягорскай ЦЭС.

Праз паўгода ўдзелу ў вайне зняволеныя атрымліваюць памілаванне, могуць адправіцца дадому ці застацца ў шэрагах ПВК надалей. У выпадку смерці ўсіх абяцаюць пахаваць у адпаведнасці з іх апошняй воляй.