Міхаіл Мясніковіч занепакоены наплывам украінцаў у Беларусь



Міхаіл Мясніковіч занепакоены наплывам украінцаў, якія прыехалі ў Беларусь шукаць працу. Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу мяркуе, што перадусім трэба клапаціцца пра занятасць насельніцтва Беларусі, а ўжо пасля – пра заробкі ўкраінскіх сяброў.

Украінцы ствараюць ціск на беларускім рынку працы – мяркуе спікер Верхняй палаты парламенту. Паводле словаў Міхаіла Мясніковіча, толькі ў Берасцейскую вобласць апошнім часам прыехала каля трох тысяч грамадзянаў Украіны. Яны гатовыя працаваць у сельскай гаспадарцы. Мясніковіч адзначае, што для некаторых гаспадарак такая сітуацыя можа быць карысная. «Але мы мусім клапаціцца пра занятасць уласнага насельніцтва, а не толькі думаць пра заробкі нашых украінскіх сяброў», – заявіў ён.

Старшыня Савету Рэспублікі лічыць, што праблема павінна быць разгледжаная на ўзроўні ўраду і Савету бяспекі.

Рынак працы суседняй Польшчы таксама заўважыў рост колькасці ўкраінцаў. НДА сцвярджаюць, што ў краіне нелегальна праце каля трохсот тысяч украінцаў.

Беларускае Радыё Рацыя