Юлія Гатоўка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Партугаліі



Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка, перамогшы іспанку Геаргіну Гарсію-Перэс, выйшла ў 1/8 фіналу хардавага турніру ў Партугаліі — 6:4, 7:6. Наступнай саперніцай Гатоўкі стане пераможца пары Марыя Хасэ Партыльё Рамірэс (445 ВТА, Мексіка) — Маі Хонтама (189 ВТА, Японія).

Крысціна Дзмітрук (303-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/8 фіналу турніру ў французскім Ле-Небуры. Беларуска саступіла прадстаўніцы Бельгіі Ісалін Банаванцюр (145 ВТА) — 4:6, 2:6.

Юрый Лукашоў стаў трэнерам „Славіі”

Юры Лукашоў увайшоў у трэнерскі штаб мазырскай „Славіі”. Пра гэта паведамляюць клубныя сацсеткі. У трэнерскай кар’еры спецыяліста раней былі шклоўскі „Спартак” і рэчыцкі „Спадарожнік”. Апошнім месцам працы спецыяліста быў магілёўскі „Днепр”.

„Ювентус” не плануе звальняць Масіміліяна Алегры з пасады трэнера

Турынскі „Ювентус” не плануе звальняць Масімільяна Алегры з пасады трэнера. Пасля ўчарашняй паразы ад „Бенфікі” (1:2) у Лізе чэмпіёнаў італьянец пакінуў стадыён пазней, чым звычайна, аднак размовы аб яго адстаўцы не ідзе. У „Ювентусе” расчараваны і занепакоеныя вынікамі каманды. У прыватнасці, кіраўніцтва ўсхвалявана тым, што „Ювентус” зноў прайграў, забіўшы першым. Пры гэтым нягледзячы на ​​няўдачы „б’янканеры” на старце сезона, пытанне аб звальненні Алегры з пасады трэнера не стаіць,

Роджэр Федэрэр абвясціў аб завяршэнні кар’еры

20-разовы чэмпіён «Вялікіх шлемаў» Роджэр Федэрэр абвясціў аб завяршэнні кар’еры. 41-гадовы швейцарац не выступаў з леташняга «Уімблдона». Яго апошнім турнірам стане выставачны Кубак Лэйвера, які пройдзе на наступным тыдні ў Лондане. Федэрэр – самы тытулаваны чэмпіён «Уімблдона» (8 перамог) і US Open (5 перамог). Усяго на рахунку Федэрэра 103 тытулы. Больш у гісторыі мужчынскага тэніса было толькі ў Джымі Конарса (109). Швейцарац 310 тыдняў быў першай ракеткай свету. Да сакавіка 2021-га гэты вынік быў лепшым у гісторыі, але яго перасягнуў Новак Джокавіч. Федэрэру належыць рэкорд па бесперапынным знаходжанні на першым месцы – 237 тыдняў запар. Акрамя таго, Федэрэр – пераможца Кубка Дэвіса і алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 у пары.

Беларускае Радыё Рацыя