Аляксандра Мамаева: Ствараем у Любляне беларускую бібліятэку
Стварэнне бібліятэкі з беларускімі кнігамі, дапамога ўкраінскай дыяспары, праца з беларусамі з іншых краінаў, арганізацыя візітаў беларускіх лідараў у выгнанні і іх сустрэчы з палітыкамі.
І гэта далёка не поўны спіс справаў беларусаў Славеніі, якіх налічваецца некалькі соцень чалавек, распавяла прадстаўніца Народнай амбасады ў такой краіне Аляксандра Мамаева:
– Мы сустракаліся з еўрадэпутатамі, з якімі ў нас вельмі добрыя адносіны. Потым мы вырашылі, што трэба стварыць арганізацыю. Зарэгістравалі арганізацыю „Беларуская дыяспара ў Славеніі” і з прошлага году пачалі праводзіць не толькі палітычныя, але культурныя падзеі. Зараз у Славеніі, у Любляне, мы ствараем беларускую бібліятэку.
Аляксандра Мамаева дадала, што паколькі беларуская дыяспара ў Славеніі невялікая, то яна ў сваёй актыўнасці больш мае прадстаўнічыя функцыі, а таксама мае на мэце падтрымку тэмы Беларусі ў інфармацыйнай прасторы рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя