У Гайнаўцы праходзіць фестываль царкоўнай музыкі
У Гайнаўцы з 12 па 18 верасня праходзіць 41-ы фестываль царкоўнай музыкі.
На ім можна пачуць вясковыя і гарадскія, аматарскія і прафесійныя хоры з розных рэгіёнаў Польшчы, а таксама замежжа – Грузіі, Сербіі і іншых краін. Агулам на фестывалі выступіць 18 вакальных калектываў. Жыхары Гайнаўкі дзеляцца ўражаннямі:
– Ёсць натхненне, калі паглядзіш як іншыя хоры спяваюць, штосьці для сябе адкрываеш новае.
– Я думаю, што гэта свята, калі праходзіць фестываль у Гайнаўцы. Гэта прыгажосць – паслухаць, як спяваюць хоры.
– Мне найбольш спадабаўся кафедральны хор з сабору Святой Тройцы.
Арганізатар а. Міхал Негярэвіч зазначае, што фестываль мае вялікае значэнне для праваслаўнай супольнасці Польшчы, а таксама прываблівае турыстаў з іншых краін.
Беларускае Радыё Рацыя