У Варшаве пройдзе беларускі бізнес-форум
У эфіры „Рацыі” пабываў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, кіраўнік эканамічнай каманды офіса Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч. Нагода для размовы – беларускі бізнэс-форум, які пройдзе 19 і 20 верасня ў Варшаве.
РР: Для каго і навошта такі форум арганізуецца?
– Гэты форум арганізуецца беларусамі для ў першую чаргу беларусаў і беларускага бізнесу. Мы ладзім гэты форум ужо 2 раз. Арганізатары: 2 беларускіх арганізацыі. Мы раней арганізавалі падобнага роду мерапрыемствы ў Кіеве (яшчэ да вайны) і ў Вільні (у лютым, перад самай вайной). Мы ладзім гэта як платформу для дыскусій з Уладамі Польшчы, з Уладамі Еўрапейскага Звязу, з амбасадарамі, дыпламатамі. Будуць таксама прадстаўнікі ЗША, напрыклад кіраўніцтва праграмы USA у Беларусі. Будуць таксама прадстаўлены бізнэс-асацыяцыі Польшчы, Нямеччыны, Украіны і Беларусі. Але гэта асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, не тая, што ўнутры краіны. Гэта платформа ствараецца для дыскусій, на ёй можна агучваць складаныя праблемы, напрыклад дыскрымінацыі беларускага бізнесу, можна абмяркоўваць шляхі яго вырашэння. Ёсць панэль, прысвечаная пошуку фінансавання для беларускага бізнесу за мяжой, Так што гэта месца і каб пабачыцца, і каб пазнаёміцца, і каб вырашаць канкрэтныя праблемы і прынамсі іх агучваць.
РР: Хацелася б дадаць, што галоўнымі спікерамі гэтага мерапрыемства пазначаныя дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, і намеснік Міністра замежных спраў Польшчы – Павел Яблоньскі, што напэўна сведчыць пра высокі ўзровень гэтага мерапрыемства. Хочацца звярнуцца да некаторых лічбаў, паколькі напярэдадні правядзення бізнэс-форуму, арганізацыі якія яго будуць праводзіць правялі даследаванне: наколькі вялікі маштаб рэлакацый беларускага бізнесу ў Еўрапейскі Звяз. Калі можна, распавядзіце пра найбольш важныя лічбы гэтага даследавання:
– Гэта даследаванне, адзначу, правялі эканамісты офісу Святланы Ціханоўскай і асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Ад сакавіка мінулага году колькасць малога і сярэдняга бізнесаў і таксама індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася больш, чым на 9000 адзінак. Гэта даволі істотна: 2.5% ад агульнай колькасці. Пасля вайны павялічылася хуткасць знікнення прыватных бізнесаў у Беларусі. І частка з гэтага бізнесу рэлакуецца ў Беларусі. Вельмі часта гэта не бізнес рэлакуецца, а яго ўласнікі, то бок людзі пераязджаюць за мяжу, і там засноўваюць з нуля новы бізнес. Паводле адкрытых крыніц, у краінах Еўрапейскага Звязу за апошнія 2 гады, было зарэгістравана амаль 2000 кампаній, якія маюць беларускіх уласнікаў. 80% з іх было зарэгістравана ў Польшчы.
Адмысловая старонка форуму ў інтэрнэце.
Слухайце размову цалкам ніжэй:
Беларускае Радыё Рацыя